Мяне цікавіць

Старонка будзе пераладавана пасля націску кнопкі ОК.

ЛУКОЙЛ у Рэспубліцы Беларусь

На беларускім рынку ПАТ «ЛУКОЙЛ» працуе з 1992 года. Асноўным відам дзейнасці з'яўляецца збыт нафтапрадуктаў. З пачатку працы было пабудавана ды ўведзена ў эксплуатацыю больш за 80 АЗС (каля паловы з іх — з газавымі модулямі), пяць нафтабаз аб'ёмам захоўвання каля 20 тыс. м. куб, тры газанапаўняльныя станцыі агульным аб'ёмам захоўвання 4000 м.куб.

Штогод Кампанія ўваходзіць у топ-10 найбуйнейшых плацельшчыкаў падаткаў Рэспублікі Беларусь.

Прысутнасць Кампаніі

Даччынае прадпрыемства
Дзейнасць
ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусь»
    Збыт нафтапрадуктаў

Адным з найбольш значных сацыяльных праектаў з'яўляецца шэфства над Мемарыяльным комплексам

«Брэсцкая крэпасць— Герой». Дабрачынная фінансавая падтрымка гэтаму унікальнаму і найважнейшаму мемарыялу Вялікай Айчыннай вайны ажыццяўляецца амаль што з часу заснавання прадпрыемства — з 1992 года. Дзякуючы шэфскай дапамозе Кампаніі «ЛУКОЙЛ» быў выкананы вялікі аб'ём работ па капітальнаму рамонту абеліскаў і скульптурных кампазіцый, рэстаўрацыі ўцалелых пасля вайны пабудоў Крэпасці, па ўпарадкаванню ды азеляненню мемарыяла. Аднаўленча-пошукавыя работы былі здзейснены на 25 аб'ектах Мемарыяла.

Яшчэ адзін аб'ект традыцыйнага шэфства — Дом дзіцяці №1 для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі ў г. Минску. Праект ажыццяўляецца з 1994 г. Папячыцельства Таварыства над Дзіцячым домам не абмяжоўваецца толькі фінансавай падтрымкай. Штогод супрацоўнікі Таварыства за свой уласны кошт набываюць адзежу, пасцельныя рэчы, цацкі, навагоднія падарункі.

У 2014 г. Кампанія ўдзельнічала ў фінансаванні буйнога нацыянальнага праекта ў галіне аховы здароўя — стварэнні сучаснага Цэнтра дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій і экстракарпаральнага апладнення (ЭКА). Адкрыццё Цэнтра адбылося ў красавіку 2014 г. На сродкі, якія выдзеліла Кампанія, набылі і выканалі мантаж высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання.

У галіне культуры і мастацтва заўсёдашнімі адрасамі спонсарства з'яўляюцца найбуйнейшыя музычныя фестывалі краіны – «Славянскі базар у Віцебску», «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», штогадовыя серыі канцэртаў вядучых расійскіх маэстра — Уладзіміра Співакова і Дзяніса Мацуева. За актыўную шматгадовую падтрымку праектаў у галіне культуры і мастацтва Кампанія была ўдастоена Ганаровага дыплома Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «Мецэнат культуры Беларусі».

ВАС ТАКСАМА МОЖА ЗАЦІКАВІЦЬ